11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі форвард Аляксей Протас падпісаў трохгадовы кантракт з хакейным клубам "Вашынгтон Кэпіталз", што гуляе ў НХЛ. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце клуба, паведамляе БЕЛТА.
Гадавая сума кантракта Аляксея Протаса складзе каля $716 тыс.
Форвард быў выбраны "Вашынгтонам" у трэцім раўндзе драфту НХЛ 2019 года пад 91-м нумарам.-0-