Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 верасня 2017, 09:28

Беларускі абаронца Павел Варабей прызнаны лепшым навічком тыдня ў КХЛ

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кантынентальнай хакейнай лізе назвалі лепшых ігракоў па выніках чарговага гульнявога тыдня розыгрышу 10-га чэмпіянату, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лепшым навічком прызнаны абаронца кітайскага клуба "Куньлунь Рэд Стар" беларус Павел Варабей, у трох апошніх матчах яго каманда атрымала тры перамогі. 19-гадовы ігрок быў адным з самых карысных і зарабіў агульны паказчык па камандзе "+4". У гасцявым матчы з чалябінскім "Трактарам" 3 верасня (5:4 па булітах) Павел Варабей вызначыўся галявой перадачай, набраўшы першае ачко ў сезоне. Абаронца "Куньлуня", якім кіруе вядомы канадскі спецыяліст Майк Кінэн, у сярэднім праводзіць на лёдзе ў дэбютным сезоне 15 мінут 46 секунд.

Выхаванец СДЮШАР "Юнацтва-Мінск" рэгулярна прымаў удзел у турнірах юніёрскай і маладзёжнай зборных Беларусі. У 2017 годзе дэбютаваў у складзе нацыянальнай каманды на чэмпіянаце свету.

Лепшым нападаючым тыдня прызнаны Найджэл Доўс з "Барыса", абаронцам - Андрэй Месараш ("Слован"), а лепшым галкіперам стаў Аляксандр Яроменка з маскоўскага "Дынама".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі