Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 лістапада 2017, 09:29

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў 1/4 фіналу турніру ў Мумбаі

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка атрымала другую перамогу на турніры ў індыйскім Мумбаі, прызавы фонд якога складае $115 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 1/8 фіналу Сабаленка (96-е месца ў сусветным рэйтынгу), пасеяная пад першым нумарам, абыграла кітайскую тэнісістку Лю Цзя-Цзын (207) - 6:7 (5:7), 6:2, 7:6 (7:4). На старце турніру Арына Сабаленка перамагла аўстралійку Прысцылу Хон (214) у двух сэтах - 7:5, 6:1.

Наступнай саперніцай Сабаленка будзе брытанская тэнісістка Наомі Броўдзі (117).

Спаборніцтвы ў Мумбаі завершацца 26 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі