Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 кастрычніка 2016, 19:30

Беларуская штангістка Марына Шкерманкова пазбаўлена алімпійскай бронзы Лондана-2012

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За прымяненне забароненых прэпаратаў беларуская цяжкаатлетка Марына Шкерманкова пазбаўлена бронзавага медаля Алімпійскіх гульняў-2012 у Лондане. Інфармацыя аб гэтым размешчана на афіцыйным сайце Міжнароднага алімпійскага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

На лонданскай Алімпіядзе Марына Шкерманкова заняла 3-е месца ў вагавой катэгорыі да 69 кг. Пасля пераправеркі допінг-проб у яе былі выяўлены забароненыя анабалічныя стэроіды, як і яшчэ ў двух беларускіх цяжкаатлетаў - Яўгена Жарнасека, які заняў 9-е месца ў вагавой катэгорыі большай за 105 кг, і Дзіны Сазанавец, якая апынулася на 4-м месцы ў вазе да 69 кг следам за Шкерманковай.

Раней паведамлялася, што за прымяненне допінгу на Алімпіядзе-2008 у Пекіне медалёў пазбаўлены яшчэ два прадстаўнікі Беларусі: Андрэй Рыбакоў (серабро ў вагавой катэгорыі да 85 кг) і Настасся Новікава (бронза ў вагавой катэгорыі да 53 кг).

Апошнія дні акрамя беларусаў алімпійскіх узнагарод Пекіна-2008 і Лондана-2012 пазбаўлены прадстаўнікі Казахстана, Расіі, Узбекістана і Украіны. Усе парушальнікі былі дыскваліфікаваны і абавязаны ў самы кароткі тэрмін вярнуць узнагароды ў МАК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі