Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 жніўня 2019, 12:50

Беларуская плыўчыха Настасся Шкурдай стала пятай у фінале юніёрскага ЧС на 100 м на спіне

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская плыўчыха Настасся Шкурдай у фінале чэмпіянату свету сярод юніёраў, які праходзіць у Будапешце (Венгрыя), на дыстанцыі 100 м на спіне заняла пятае месца, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска праплыла 100 м за 1 мін 1,20 сек. На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару паднялася канадка Джэйд Ханна з рэзультатам 59,63 сек. Сярэбраную ўзнагароду заваявала спартсменка з ЗША Клэр Курзан (1 мін), на трэцяй пазіцыі размясцілася расіянка Дар'я Васькіна (1 мін 0,2 сек).

Беларускую каманду на юніёрскім чэмпіянаце свету прадстаўляюць таксама Алёна Семіжон, Антон Рэмез, Іван Шамшурын і Арсеній Баржакоў.

Завершыцца юніёрскі сусветны форум па плаванні 25 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі