Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 студзеня 2018, 16:50

Беларуская пяціборка Ірына Прасянцова выйграла турнір у Будапешце

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Ірына Прасянцова з Гомеля стала пераможцай прадстаўнічага турніру па сучасным пяцібор'і Budapest Indoor International, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У венгерскай сталіцы Ірына Прасянцова набрала ў суме 1 341 ачко, уладальніцай сярэбранага медаля стала венгерская спартсменка Мішэль Гуля (1 334 балы), бронза ў літоўскай пяціборкі Гінтарэ Венчкаўскайтэ (1 331). Яшчэ адна гамяльчанка Вольга Сілкіна заняла 6-е месца (1 312), Таццяна Халдоба з Магілёва замкнула першую дзясятку падагульняючага пратакола (1 289).

У мужчын лепшым з прадстаўнікоў Беларусі стаў магілёўскі пяціборац Ілья Палазкоў, які заняў 6-е месца, набраўшы 1 439 балаў. Перамогу атрымаў француз Сімон Касэ (1 455), серабро ў нямецкага спартсмена Патрыка Доге (1 453), бронзу заваяваў венгерскі атлет Балаж Сеп (1 452).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі