Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 лютага 2018, 10:56

Беларуская канькабежка Таццяна Міхайлава не выйдзе на старт дыстанцыі 1000 м

14 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Таццяна Міхайлава не выйдзе сёння на старт дыстанцыі 1000 м у канькабежным спорце, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Трэнерскі штаб беларускай каманды прадаставіў магчымасць спартсменцы засяродзіцца на падрыхтоўцы ў мас-старце, які пройдзе ў жанчын 24 лютага. У гэтым відзе плануе выступіць і яшчэ адна беларуска Марына Зуева.

Фаварытамі маючага адбыцца старту на 1000 м, які пачнецца ў 13.00, з'яўляюцца японка Наа Кадаіра, аўстрыйка Ванеса Херцаг, нарвежка Хеге Бёка, галандка Марыт Леенстра і амерыканка Хізер Бергсма. Многіх гэтых атлетаў можна будзе таксама ўбачыць 17-18 сакавіка ў Мінску, дзе адбудзецца фінальны этап Кубка свету па канькабежным спорце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі