Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 красавіка 2017, 13:55

Беларуская каманда ў групавых практыкаваннях перамагла на другім этапе Кубка свету па акрабатыцы

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская каманда ў групавых практыкаваннях у складзе Юліі Івончык, Веранікі Набокінай і Карыны Сандовіч перамагла на другім этапе Кубка свету па акрабатыцы ў бельгійскім Пуурсе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі атрымалі ад суддзяў найбольш высокія ацэнкі - 28,940 бала. Другое месца на турніры заняла расійская каманда. Паліна Галанава, Вікторыя Кудраўцава і Аліна Пятрова паказалі рэзультат 27,870 бала. Бронзавыя ўзнагароды выйгралі спартсменкі з ЗША - 26,410 бала.

У спаборніцтвах змешаных пар беларусы Канстанцін Яўстафееў і Ганна Касьян занялі трэцяе месца - 28,920 бала. Першае месца занялі атлеты з Партугаліі Жаа Марцінс і Караліна Дыяс - 29,590 бала. У турніры мужчынскіх пар прадстаўнікі Беларусі Арцём Яшчанка і Аляксей Заяц фінішавалі чацвёртымі - 28,190 бала. Пераможцамі сталі бельгійцы Робін Касэ і Кіліян Гофа - 29,050 бала.

Яшчэ адна ўзнагарода ў беларусаў у спаборніцтвах юніёраў. Уладзіслаў Вайтушэўскі і Аліна Паляк падняліся на другую прыступку п'едэстала гонару - 26,500 бала.

Наступны этап Кубка свету па спартыўнай акрабатыцы пройдзе з 25 па 27 мая ў Жэневе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі