Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 лютага 2018, 11:03

Беларуская грацыя Кацярына Галкіна заваявала тры ўзнагароды на этапе Гран-пры ў Маскве

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская грацыя Кацярына Галкіна заваявала тры ўзнагароды на этапе Гран-пры па мастацкай гімнастыцы, які прайшоў у Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

У фіналах асобных практыкаванняў беларуска перамагла ў кампазіцыі са стужкай - 16,450 бала. Яна апярэдзіла расіянку Аляксандру Салдатаву. У практыкаванні з абручом Кацярына Галкіна заваявала бронзавую ўзнагароду - 15,950 бала. У кампазіцыі з мячом гімнастка зноў паднялася на трэцюю прыступку п'едэстала гонару, атрымаўшы ад суддзяў - 17,000 бала, і атрымала трэці медаль на турніры.

Беларускіх грацый чакае насычаны каляндар у наступным месяцы. У сакавіку падапечныя Ірыны Ляпарскай выступяць на традыцыйных спаборніцтвах у Рызе, прымуць удзел у Гран-пры ў Кіеве і этапе Кубка свету ў Сафіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі