Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 верасня 2016, 18:44

Беларуская федэрацыя спорту чанбара зарэгістравана ў Беларусі

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства юстыцыі зарэгістравала грамадскае аб'яднанне "Беларуская федэрацыя спорту чанбара". Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінюста, паведамляе БЕЛТА.

Мэта дзейнасці федэрацыі - аб'яднанне намаганняў яго членаў для ўдасканалення і далейшага развіцця спорту чанбара ў Беларусі, яго папулярызацыя сярод насельніцтва.

Гэты від спорту створаны ў Японіі ў другой палавіне ХХ стагоддзя на аснове самурайскага паядынку, з'яўляецца поўнакантактным фехтаваннем на нетраўматычных імітацыях халоднай зброі. Па сутнасці - гэта спартыўны паядынак на бяспечнай зброі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі