Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 лістапада 2017, 11:23

Беларуская асацыяцыя гольфа ўступіла ў ЕАГ

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская асацыяцыя гольфа (БАГ) уступіла ў Еўрапейскую асацыяцыю гэтага віду спорту (ЕАГ). За гэта рашэнне аднагалосна аддалі галасы ўдзельнікі генеральнай асамблеі ЕАГ у Лазане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Заяўка на членства Беларусі разглядалася асобным пунктам. Старшыня БАГ Уладзімір Дражын расказаў аб ходзе рэалізацыі праграмы па развіцці гольфа да 2020 года. Ён асабліва адзначыў праводзімую работу па адкрыцці новых гольф-клубаў, вучэбна-трэніровачных пляцовак і іх аснашчэнні, па падрыхтоўцы трэнерскіх кадраў, па развіцці міні-гольфа і яго папулярызацыі сярод моладзі, а таксама па актывізацыі міжнароднай дзейнасці БАГ. Уладзімір Дражын падкрэсліў, што прыняцце Беларусі ў Еўрапейскую асацыяцыю гольфа з'яўляецца важным стымулам у развіцці гэтага віду спорту ў краіне.

Беларуская асацыяцыя актыўна супрацоўнічае з калегамі з Літвы і Польшчы, развівае інфраструктуру для гэтага віду спорту. У 2016 годзе ў Магілёве з'явілася першае спецыялізаванае поле для міні-гольфа, на якім могуць займацца не толькі дарослыя, але і, што вельмі важна, моладзь і школьнікі.

Пасля завяршэння работы генеральнай асамблеі ЕАГ у Лазане Уладзімір Дражын сустрэўся з выбраным прэзідэнтам спартыўнай арганізацыі П'ерам Бекманам. Абмеркаваны пытанні развіцця супрацоўніцтва Беларускай асацыяцыі гольфа і ЕАГ, аказання дапамогі ў развіцці інфраструктуры гольфа ў Беларусі.

Старшыня Беларускай асацыяцыі гольфа таксама правёў двухбаковыя перагаворы з кіраўнікамі еўрапейскіх федэрацый, асацыяцый і саюзаў гольфа. У час сустрэчы абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва з нацыянальнымі таварыствамі ігракоў у гольф.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі