Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 жніўня 2018, 09:19

Беларуска Вольга Мазуронак заваявала залаты медаль у марафоне на ЧЕ ў Берліне

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Вольга Мазуронак заваявала залаты медаль у марафоне на чэмпіянаце Еўропы ў Берліне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дыстанцыю 50 км яна пераадолела за 2 гадзіны 26 мін. 22 сек. У час бегу Мазуронак не вельмі добра сябе адчувала, давялося спыняць кроў з носа, але адна з лідараў беларускай каманды ў бегавых дысцыплінах справілася і першая перасекла фінішную лінію. Сярэбраную ўзнагароду заваявала францужанка Клеменс Калвін, якая ўступіла Вользе Мазуронак шэсць секунд. Бронзавым прызёрам стала Ева Врабкава-Ніўлітава з Чэхіі, якая прабегла марафон з нацыянальным рэкордам сваёй краіны - 2 гадзіны 26 мін. 31 сек.

Чацвёртае і пятае месцы заваявалі таксама беларускі Марына Даманцэвіч і Настасся Іванова, адпаведна. Такая высокая шчыльнасць рэзультатаў дала магчымасць нашым бягухам заваяваць і камандны кубак у марафонскім бегу.

Залаты медаль Вольгі Мазуронак стаў шостым у скарбонцы беларускай каманды, якая праводзіць адзін з самых паспяховых кантынентальных форумаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі