Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 чэрвеня 2017, 14:59

Беларуска Таццяна Халадовіч выйграла турнір у кіданні кап'я ў Турку

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская кап'якідальніца Таццяна Халадовіч заняла першае месца на міжнародным турніры серыі "Чэлендж" у фінскім горадзе Турку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Чэмпіёнка Еўропы 2016 года дэманструе ў апошнія гады нядрэнную форму. У Фінляндыі яна перамагла з рэзультатам 65 м 03 см. Канкурэнцыю беларусцы спрабавала скласці Кеслі-Лі Робертс з Аўстраліі, якая заняла другое месца - 64 м 06 см. На трэцюю прыступку п'едэстала гонару ўзнялася Санет Вільжоен з ПАР - 61 м 54 см. Раней Таццяна Халадовіч перамагла на турніры катэгорыі "Чэлендж" у галандскім Хенгела.

Самым жа высокім дасягненнем беларускі ў бягучым сезоне з'яўляецца перамога на этапе "Брыльянтавай лігі" ў амерыканскім Юджыне, дзе яна выйграла з трэцім рэзультатам сезона ў свеце - 66 м 30 см.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі