Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 чэрвеня 2018, 12:03

Беларуска Таццяна Халадовіч перамагла з нацыянальным рэкордам у кіданні кап'я ў Осла

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кап'якідальніца Таццяна Халадовіч перамагла з нацыянальным рэкордам на этапе "Брыльянтавай лігі", які праходзіць у Осла, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска ў сваёй лепшай спробе адправіла кап'ё на 67 м 47 см і перасягнула свой жа рэкорд краіны (66 м 34 см), які быў устаноўлены ў 2016 годзе на чэмпіянаце Еўропы ў Амстэрдаме.

Рэзультат 67 м 47 см - лепшы ў бягучым сезоне ў Еўропе.

Другое месца ў Осла заняла кітаянка Хюх'ю Лю з рэзультатам 65 м 11 см, трэцяе - Нікала Агроднікава з Чэхіі, якая кінула кап'ё на 61 м 56 см.

Адзін з лідараў сусветнага сезона ў кіданні кап'я Таццяна Халадовіч стане адной з удзельніц матчавай сустрэчы зборных Беларусі, Украіны, краін Балтыі і балканскага рэгіёна, якая 22 чэрвеня пройдзе на абноўленым стадыёне "Дынама".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі