Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларуска Святлана Саханенка заваявала золата ў Пхёнчхане-2018

Спорт 12.03.2018 | 09:31
Святлана Саханенка ў цэнтры. Фота AP - БЕЛТА
Святлана Саханенка ў цэнтры. Фота AP - БЕЛТА

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Святлана Саханенка перамагла ў лыжнай гонцы на 15 км свабодным стылем на Паралімпійскіх гульнях сярод спартсменак у катэгорыі В2 для атлетаў з парушэннямі зроку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Фота AP - БЕЛТА

На фінішы беларуска паказала рэзультат 49 мін 11,7 сек. Другое месца заняла ўкраінка Аксана Шышкова - 49 мін 19,5 сек. Бронзавым прызёрам стала расіянка Міхаліна Лысова - 52 мін 29,2 сек. У гонцы на 15 км вопытная беларуская лыжніца Ядвіга Скарабагатая заняла пятае месца.

Для Святланы Саханенка гэта ўжо другі медаль на бягучых Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Раней яна заваявала бронзу ў біятлоне, стаўшы трэцяй у спрынце на 6 км.

Святлана Саханенка. Фота з сацыяльных сетак

Другі сярэбраны медаль на Паралімпійскіх гульнях заваяваў беларус Юрый Голуб у лыжнай гонцы на 20 км у катэгорыі В3 для спартсменаў з парушэннямі зроку. Раней ён стаў другім у біятлоне ў спрынце на 7,5 км.

У актыве беларускіх паралімпійцаў у зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане ўжо 6 медалёў (1 залаты, 3 сярэбраныя, 2 бронзавыя), беларуская каманда займае дзявятае месца ў медальным заліку.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь і Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусь захоўвае лідзіруючыя пазіцыі сярод гандлёвых партнёраў Расіі ў СНД. У сваю чаргу Расія традыцыйна застаецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі.