Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 мая 2016, 18:01

Беларуска Святлана Грынкевіч упершыню будзе дэлегатам УЕФА на матчах чэмпіянату Еўропы па футболе

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Святлана Грынкевіч назначана на матчы чэмпіянату Еўропы-2016 у якасці дэлегата УЕФА. Яна будзе адзінай жанчынай у гэтым амплуа, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

У снежні 2015 года галоўны спецыяліст міжнародна-прававога дэпартамента АБФФ атрымала афіцыйнае паведамленне ад УЕФА, што ўваходзіць у пашыраны спіс кандыдатаў на абслугоўванне матчаў фінальнай стадыі Еўра-2016. Такое ўпершыню, што Еўрапейскі футбольны саюз вырашыў задзейнічаць жанчын у гэтай ролі на мужчынскім футбольным топ-турніры. У сакавіку 2016 года УЕФА вызначыў дзесяць дэлегатаў, якія будуць абслугоўваць матчы маючага адбыцца кантынентальнага футбольнага форуму. Адзінай жанчынай сярод іх стала Святлана Грынкевіч.

Прадстаўніца Беларусі будзе дэлегатам на чатырох паядынках у Бардо: Уэльс - Славакія (11 чэрвеня), Аўстрыя - Венгрыя (14 чэрвеня), Бельгія - Ірландыя (18 чэрвеня), Харватыя - Іспанія (21 чэрвеня).

Дэлегатам УЕФА Грынкевіч зацверджана ў 2009 годзе. За гэты час яна адпрацавала больш за 40 матчаў сярод жаночых каманд, у тым ліку паўфіналы жаночай Лігі чэмпіёнаў, матчы фінальнага турніру чэмпіянату Еўропы сярод юніёрак 2013 і 2015 гадоў. Яна таксама ўваходзіла ў лік некалькіх жанчын-дэлегатаў, якім у 2014 годзе, упершыню ў гісторыі УЕФА, было даверана абслугоўваць еўракубкавыя матчы сярод мужчын, а таксама матчы маладзёжных зборных.

Акрамя Святланы Грынкевіч у Францыі будуць працаваць і два беларускія арбітры Аляксей Кульбакоў і Віталь Малюцін, якія ўключаны ў спіс рэзервовых рэферы.

Футбольны чэмпіянат Еўропы-2016 пройдзе на французскіх арэнах з 10 чэрвеня па 10 ліпеня. Упершыню ў фінальнай частцы прымуць удзел 24 каманды, а не 16 як было раней.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі