Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 чэрвеня 2019, 16:27

Беларуска Марыя Мартынава заняла шостае месца ў стральбе з вінтоўкі на II Еўрапейскіх гульнях

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Марыя Мартынава на II Еўрапейскіх гульнях заняла шостае месца ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі стоячы на дыстанцыі 10 м, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінале спаборніцтваў у ціры імя маршала С.Цімашэнкі Марыя Мартынава, дачка праслаўленага беларускага стралка Сяргея Мартынава, а цяпер старшага трэнера нацыянальнай каманды, паказала рэзультат 163,2 ачка.

Першае месца заняла Лаура-Геаргета Коман з Румыніі - 178,7 ачка. Другая пазіцыя ў прадстаўніцы Швейцарыі Ніны Крыстэн - 177,4. Трэцяе месца ў Нікалы Мазуравай з Чэхіі - 176,4.

Спаборніцтвы ў стралковым ціры імя маршала С.Цімашэнкі завершацца сёння выступленнем мужчын у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі