Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 лютага 2018, 17:35

Беларуска Любоў Чаркашына перавыбрана на пасаду старшыні камісіі спартсменаў FIG

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Любоў Чаркашына перавыбрана на пасаду старшыні камісіі спартсменаў Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі (FIG), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Бронзавы прызёр па мастацкай гімнастыцы ўпершыню ўзначаліла камісію ў лютым 2017 года, змяніўшы на гэтай пасадзе чэмпіёна свету па спартыўнай гімнастыцы фіна Яні Тансканена. Любоў Чаркашына перавыбрана тэрмінам на чатыры гады.

"Шчаслівая, што камісія ўкамплектавана поўнасцю. Спартсмены - гэта аблічча нашага віду спорту, яны павінны быць пачуты не толькі ў тэхнічных камітэтах, але і ў выканаўчым камітэце. Я ўдзячна за аказаны давер, бо аднаго года было недастаткова для таго, каб разабрацца з усімі праблемамі", - адзначыла яна.

Намеснікам старшыні камісіі выбраны партугалец Нуна Мерына, які прадстаўляе скачкі на батуце, сакратаром камісіі - Дора Хегі з Венгрыі (спартыўная аэробіка).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі