Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 ліпеня 2016, 12:58

Беларуска Лідзія Марозава выйшла ў паўфінал парнага разраду на тэнісным турніры ў Швецыі

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У шведскім Бастадзе выходзіць на фінішную прамую вялікі турнір Жаночай тэніснай асацыяцыі (прызавы фонд - $250 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У парным разрадзе беларуская тэнісістка Лідзія Марозава і Леслі Керкхоф з Нідэрландаў прабіліся ў паўфінал, абыграўшы румынска-чэшскі тандэм Ралука Алару / Кацярына Сінякова - 4:6, 6:2, 10:3.

Сёння ў матчы за выхад у фінал Марозава і Керкхоф згуляюць з нідэрландска-чэшскай парай Дэмі Шуурс / Рэната Ворацава.

Адной з чвэрцьфіналістак адзіночнага разраду стала іспанка Лара Аруабарэна (98-ы нумар сусветнага рэйтынгу), якая ў стартавым паядынку абыграла беларускую тэнісістку Аляксандру Сасновіч (103) - 6:2, 4:6, 6:1. Сёння іспанка ў гульні за выхад у паўфінал сустрэнецца з нямецкай тэнісісткай Лаурай Зігемунд (40).

На мужчынскім турніры ў італьянскім Рэканаці сапернікам беларуса Ільі Івашкі (246) у чвэрцьфінальным паядынку будзе іспанскі тэнісіст Адрыян Менендэс-Макейрас (220).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі