Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 мая 2018, 10:26

Беларуска Ірына Курачкіна заваявала залаты медаль на ЧЕ па барацьбе ў Расіі

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Ірына Курачкіна заваявала залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе ў расійскім Каспійску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У катэгорыі да 55 кг бабруйчанка была мацнейшая за расіянку Марыю Гураву, саперніцу з Чэхіі Ленку Гочкаву. У паўфінале беларуска адолела Эвеліну Георгіеву Нікалаву з Балгарыі. Ва ўпартым процістаянні ў фінале Ірына Курачкіна перамагла Раксану Марту Засіну з Польшчы.

Залаты медаль Ірыны Курачкінай - другі ў зборнай Беларусі па барацьбе на турніры ў Каспійску. Днём раней Віктар Сасуноўскі ў катэгорыі да 82 кг стаў сярэбраным прызёрам сярод барцоў грэка-рымскага стылю.

Ірына Курачкіна - адна з самых тытулаваных у жаночай камандзе. У 2017-м яна заняла першае месца на маладзёжным чэмпіянаце Еўропе, а ў 2016-м у Рызе заваявала сярэбраную ўзнагароду дарослага кантынентальнага форуму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі