Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 чэрвеня 2019, 19:43

Беларуска Ірына Курачкіна выйграла турнір па барацьбе II Еўрапейскіх гульняў

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Ірына Курачкіна (вагавая катэгорыя 57 кг) заваявала залаты медаль турніру па барацьбе II Еўрапейскіх гульняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паспяхова пераадолеўшы кваліфікацыйныя паядынкі, Ірына Курачкіна выйшла ў паўфінал, дзе перамагла малдаванку Настассю Нічыту - 8:6. У схватцы за золата беларуска выйграла ў балгарскай спартсменкі Мімі Хрыставай - 10:0.

"Мне хацелася змагацца і выйграць, вельмі чакала гэтай схваткі. Перамагчы дапамог правільны настрой, устаноўкі трэнера, жаданне, падтрымка гледачоў і родных - усё адыграла сваю ролю. Вельмі рада, што мае блізкія людзі змаглі прыехаць і падтрымаць на спаборніцтвах", - сказала журналістам пасля фінальнага паядынку Ірына Курачкіна.

На рахунку беларускіх барцоў-вольнікаў дзве ўзнагароды - серабро Алі Шабанава (86 кг) і бронза Аляксандра Гуштына (97 кг). Званне чэмпіёнкі II Еўрапейскіх гульняў сёння паспрабуе заваяваць Васіліса Марзалюк (76 кг).

Турнір па барацьбе II Еўрапейскіх гульняў у сталічным Палацы спорту завершыцца 30 чэрвеня. Усяго ў спаборніцтвах прымаюць удзел 288 атлетаў, якія спаборнічаюць за 18 камплектаў медалёў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі