Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 верасня 2017, 18:12

Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Санкт-Пецярбургу

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру Neva Cup з прызавым фондам $100 тыс. у Санкт-Пецярбургу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 1/8 фіналу трэці нумар пасеву перайграла расіянку Вікторыю Каменскую - 6:2, 6:4. Вера Лапко на гэтай стадыі пацярпела паражэнне ад украінкі Даяны Ястрэмскай - 3:6, 3:6. Арына Сабаленка згуляе з саперніцай Лапко ў наступным крузе спаборніцтваў.

Сярод беларусак найбольш высокага рэзультату на Neva Cup у Санкт-Пецярбургу дабілася Аляксандра Сасновіч, якая перамагла тут у 2012 годзе.

Беларус Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд сёння ўдала пачалі турнір у Францыі. У парным разрадзе дуэт узяў верх над парай Сант'яга Гансалес (Мексіка) / Ненад Зіманіч (Сербія) - 6:4, 7:6 (7:5).

Сёння ў Санкт-Пецярбургу на турніры ATP World tour з прызавым фондам большым за $1 млн у парным разрадзе выступіць яшчэ адзін беларус Андрэй Васілеўскі, які разам з чылійцам Хансам Падліпнікам-Кастылья згуляе супраць Маркаса Багдаціса (Кіпр) і Віктара Троіцкі (Сербія).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі