Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 кастрычніка 2017, 09:34

Беларуска Аляксандра Сасновіч пераможна стартавала ў розыгрышы Кубка Крамля

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (100-е месца ў сусветным рэйтынгу) паспяхова стартавала ў розыгрышы Кубка Крамля ў Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

16 кастрычніка беларуска ў першым паядынку перамагла венгерскую тэнісістку Тымею Бабаш (45) - 1:6, 7:6 (7:3), 6:4. Наступнай саперніцай Аляксандры Сасновіч будзе 13-я ракетка планеты Крысціна Младзенавіч з Францыі, пасеяная пад першым нумарам.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вера Лапко (167), якая прабілася ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, згуляе з прадстаўніцай Бельгіі Марынай Занеўскай (119). Акрамя таго, у першым матчы парнага разраду Вера Лапко і расіянка Настасся Патапава сустрэнуцца з расійска-польскім тандэмам Ала Кудраўцава / Аліцыя Расольска.

У мужчынскім парным разрадзе беларус Андрэй Васілеўскі і чыліец Ханс Падліпнік-Кастылья на старце перамаглі італьянска-літоўскі дуэт Андрэас Сепі / Рыкардас Беранкіс - 6:2, 6:4. Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд, пасеяныя пад першым нумарам, у першым крузе згуляюць з сербскай парай Душан Лаявіч / Філіп Краінавіч.

Турнір у расійскай сталіцы, агульны прызавы фонд якога складае $1,6 млн, завершыцца 22 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі