Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 верасня 2017, 16:13

Беларуска Аляксандра Сасновіч перамагла на старце кваліфікацыі тэніснага турніру ў Пекіне

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч пераможна стартавала ў кваліфікацыі буйнога турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Пекіне (прызавы фонд - $6,3 млн), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў паядынку першага раўнда Сасновіч (102-і нумар сусветнага рэйтынгу) узяла верх над расіянкай Алай Кудраўцавай (348-ы нумар рэйтынгу WTA) - 6:3, 6:0. У вырашальным паядынку за выхад у асноўную сетку спаборніцтваў Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з пераможцай матчу паміж кітайскай тэнісісткай Лю Фанчжоу (159) і прадстаўніцай ЗША Варварай Лепчанка (76).

Яшчэ адна беларуска Арына Сабаленка (119) паспяхова выступае на спаборніцтвах у Ташкенце (прызавы фонд - $226 тыс.). Сёння ў паядынку за выхад у фінал яна будзе сапернічаць з венгерскай тэнісісткай Тымеяй Бабаш (52).

На мужчынскім турніры ў кітайскім Шэньчжэні (прызавы фонд - $667 тыс.) беларус Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд сёння згуляюць у паўфінале парнага разраду з аўстрыйска-амерыканскім тандэмам Александр Пея / Раджыў Рам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі