16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч упершыню ў кар'еры паднялася на 41-е месца ў сусветным рэйтынгу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Перад стартам Уімблдонскага турніру Сасновіч знаходзілася на 50-й пазіцыі, а пасля таго, як дабралася да 4-га раўнда Уімблдона, паднялася на 9 радкоў і цяпер мае ў сваім актыве 1283 ачкі. Вышэй за ўсіх з беларусак у рэйтынгу знаходзіцца Арына Сабаленка, у якой 34-е месца (1330 ачкоў). Вера Лапко на 72-й пазіцыі (853), што з'яўляецца яе лепшым паказчыкам, Вікторыя Азаранка займае 108-е месца (601).
Пераможца Уімблдона нямецкая тэнісістка Ангеліка Кербер паднялася з 10-га на 4-е месца.
Топ-10 рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі:
1. Сімона Халеп (Румынія) - 7571 ачко,
2. Каралін Вазняцкі (Данія) - 6740,
3. Слоан Стывенс (ЗША) - 5463,
4. Ангеліка Кербер (Германія) - 5305,
5. Эліна Світоліна (Украіна) - 5020,
6. Каралін Гарсія (Францыя) - 4730,
7. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 4620,
8. Петра Квітава (Чэхія) - 4550,
9. Караліна Плішкава (Чэхія) - 4485,
10. Юлія Гёргес (Германія) - 3980.
Трыумфатар Уімблдона серб Новак Джокавіч вярнуўся ў топ-10 сусветнага рэйтынгу ў мужчын.
Першая дзясятка рэйтынгу АТР:
1. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 9310 ачкоў,
2. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 7080,
3. Аляксандр Звераў (Германія) - 5665,
4. Хуан Марцін дэль Потра (Аргенціна) - 5395,
5. Кевін Андэрсан (ПАР) - 4655,
6. Грыгар Дзімітраў (Балгарыя) - 4610,
7. Марын Чыліч (Харватыя) - 3905,
8. Джон Ізнер (ЗША) - 3720,
9. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 3665,
10. Новак Джокавіч (Сербія) - 3355.
З беларускіх тэнісістаў лепшая пазіцыя ў Ільі Івашкі - 128 (459), Уладзімір Ігнацік на 213-м месцы (268), Ягор Герасімаў знаходзіцца на 215-м радку (267). У парным рэйтынгу ветэран Максім Мірны займае 44-е месца.-0-