Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 жніўня 2018, 12:29

Беларус Віталь Жук стаў бронзавым прызёрам у дзесяцібор'і на ЧЕ па лёгкай атлетыцы ў Берліне

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Віталь Жук стаў бронзавым прызёрам у дзесяцібор'і на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Берліне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перад заключным відам спаборніцтваў беларус з 7551 балам займаў чацвёртае месца, уступаючы размешчанаму на трэцяй пазіцыі расіяніну Ільі Шкуранёву (7585 ачкоў) 34 пункты.

У час забегу на 1500 м беларус фінішаваў побач з уладальнікам залатой узнагароды Артурам Абеле з Германіі, які ў выніку набраў 8431 ачко. Ілья Шкуранёў стаў сярэбраным прызёрам - 8321 бал, а Віталь Жук у падагульняючым пратаколе заняў трэцюю пазіцыю - 8290 ачкоў.

Для зборнай Беларусі на кантынентальным форуме гэта трэцяя бронзавая ўзнагарода. Раней поспеху дабіваліся Дзмітрый Дзюбін у хадзьбе на 50 км і Алёна Дубіцкая ў штурханні ядра.

Віталь Жук прадоўжыў традыцыі беларускага дзесяцібор'я, яркім прадстаўніком якога з'яўляецца сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Пекіне 2008 года, чэмпіён Еўропы 2014 года ў Цюрыху Андрэй Краўчанка.

Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы завершыцца ў Берліне 12 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі