Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 сакавіка 2017, 12:26

Беларус Віталь Пясняк заваяваў серабро на маладзёжным ЧЕ ў Венгрыі

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Віталь Пясняк заваяваў сярэбраную ўзнагароду на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы да 23-х гадоў па вольнай барацьбе, які праходзіць у венгерскім Сомбатхей, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У кваліфікацыі ў катэгорыі 125 кг беларус перамог Томаса Сооса са Славакіі - 12:1, у 1/2 фіналу ён быў мацнейшы за Каміла Томаша Кошчалека - 10:0. Толькі ў фінале Віталь Пясняк уступіў Гено Петрыяшвілі з Грузіі - 0:10.

У барацьбе за бронзавыя ўзнагароды ў вольнай барацьбе прадстаўнікі беларускай каманды Сурхо Рашытханаў (70 кг) і Андрэй Карпач (74 кг) занялі пятыя месцы, аказаўшыся слабейшымі за апанентаў у барацьбе за бронзавыя ўзнагароды.

Маладзёжны чэмпіянат Еўропы прадоўжыцца выступленнем у жанчын 30 і 31 сакавіка. Прадстаўнікі грэка-рымскай барацьбы выступяць у заключныя два дні турніру - 1 і 2 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі