Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 верасня 2017, 15:37

Беларус Васіль Кірыенка заняў трэцяе месца на пятым этапе велагонкі "Тур Брытаніі"

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Васіль Кірыенка з каманды "Скай" заняў трэцяе месца ў гонцы з раздзельным стартам на пятым этапе "Тура Брытаніі", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі спартсмен праехаў 16,2 км за 19 мін. 9 сек. Яго апярэдзілі велагоншчык з Нідэрландаў Ларс Боом з рэзультатам 19 мін. 2 сек. і бельгіец Віктар Кампенертс - 19 мін. 8 сек. Спаборніцтвы завершацца 10 верасня.

Кантынентальная каманда "Мінск" стартавала ў трохдзённай гонцы "Тур Балгарыі - Поўдзень". На першым этапе спаборніцтваў беларус Канстанцін Клімянкоў стаў трэцім. Першую пазіцыю замацаваў за сабой Віталь Буц з украінскага велаклуба "Кольс", які дабраўся да фінішу за 5 гадз. 45 мін. 49 сек. Другім стаў яго партнёр па камандзе Андрэй Васілюк.

Цяпер у камандным заліку велаклуб "Мінск" займае другую пазіцыю, уступаючы толькі ўкраінскаму "Кольсу". Галоўным стартам сезона для велагоншчыкаў на шашы стане чэмпіянат свету, які 17-24 верасня пройдзе ў нарвежскім Бергене.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі