Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 верасня 2017, 13:43

Беларус Васіль Кірыенка стаў бронзавым прызёрам ЧС па веласпорце ў каманднай гонцы

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Васіль Кірыенка стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату свету па веласпорце ў каманднай гонцы з раздзельным стартам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Брытанская каманда Sky, за якую выступае беларус, была ў гонцы на 42,5 км у нарвежскім Бергене адным з прэтэндэнтаў на медалі і апраўдала гэты статус. Пасля адрэзка 10,5 км Sky з Васілём Кірыенкам займала прамежкавае першае месца. Аднак фініш гонкі лепшым атрымаўся ў нямецкай прафесійнай велагрупы Team Sunweb, якая заняла першае месца і апярэдзіла Sky на 22,35 сек. Час пераможцаў - 47 мін 50,42 сек. Другое месца заняла амерыканская каманда BMC racing.

Для Васіля Кірыенкі медаль чэмпіянату свету далёка не першы ў калекцыі. У 2015 годзе ён стаў чэмпіёнам свету ў індывідуальнай гонцы з раздзельным стартам у амерыканскім Рычмандзе.

Індывідуальная гонка з раздзельным стартам на 31 км у Бергене намечана на 20 верасня.

Велагрупа беларускі Алёны Амялюсік Canyon SRAM спынілася за крок ад п'едэстала ў Бергене ў каманднай гонцы з раздзельным стартам. У адсутнасці Амялюсік, якая аднаўляецца пасля цяжкай траўмы, яе каманда ўступіла 1 мін 04,79 сек. Пераможцай каманднай гонкі з раздзельным стартам стаў жаночы велаклуб Sunweb, які выступае пад сцягам Нідэрландаў.

Чэмпіянат свету па веласпорце на шашы прадоўжыцца ў Нарвегіі да 24 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі