Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 снежня 2017, 10:32

Беларусь у 2018 годзе прыме больш за 70 міжнародных спартыўных мерапрыемстваў

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у 2018 годзе прыме больш за 70 міжнародных спартыўных мерапрыемстваў. Пералік мерапрыемстваў зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 18 снежня 2017 года нумар 963, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

У прыватнасці, з 1 па 9 студзеня пройдзе XIV Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі.

З 19 па 21 студзеня адбудзецца этап Кубка свету па веласіпедным спорце на трэку. Чэмпіянат свету па баскетболе сярод дзяўчат да 17 гадоў пройдзе 21-29 ліпеня, чэмпіянат свету па верталётным спорце - 23-29 ліпеня.

На 15-20 жніўня запланаваны этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы "Чэлендж". 27 жніўня - 4 верасня адбудзецца чэмпіянат Еўропы па акадэмічным веславанні сярод спартсменаў да 23 гадоў.

Мінскі міжнародны паўмарафон пройдзе 6-12 верасня. Таксама на верасень запланавана правядзенне міжнароднага біятлоннага фестывалю "Гонка легенд" пад дэвізам "Зоркі біятлона за мір".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі