Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 ліпеня 2017, 10:51

Беларус Станіслаў Бажкоў выйграў горны этап і ўзначаліў агульны залік велагонкі ў Кітаі

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Станіслаў Бажкоў з велагрупы "Мінск" выйграў трэці - горны - этап шматдзённай велагонкі Tour of Qinghai Lake 2017 у Кітаі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дыстанцыю працягласцю 133 км беларус пераадолеў за 3 гадз. 5 мін. 42 сек. Яму ўдаўся фінішны рывок. Другое месца заняў Джонатан Мансалвэ з Венесуэлы, італьянец Давід Мучэлі замкнуў тройку прызёраў.

Ранейшы лідар гонкі серб Душан Раявіч адстаў ад пераможцы этапу з велакаманды "Мінск" больш як на 15 мін і страціў першае месца ў генеральнай класіфікацыі, якую ўзначаліў Станіслаў Бажкоў. Ён усяго на 7 секунд апярэджвае бліжэйшага праследавацеля Джонатана Мансалвэ.

У горным заліку Tour of Qinghai Lake лідзіруе яшчэ адзін беларус Ілья Кашавой, які выступае за італьянскую каманду Wilier Triestina-Selle Italia.

Чацвёрты этап шматдзённай велагонкі ў Кітаі таксама будзе горным, удзельнікам трэба пераадолець вяршыні першай і другой катэгорый складанасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі