Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 кастрычніка 2017, 13:53

Беларус Сяргей Карніленка дапамог самарскім "Крылам Саветаў" выйсці ў 1/4 фіналу Кубка Расіі

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі форвард Сяргей Карніленка дапамог самарскім "Крылам Саветаў" прабіцца ў чвэрцьфінал футбольнага Кубка Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На 19-й мінуце гасцявога паядынку з казанскім "Рубінам" Карніленка атрымаў папярэджанне, а на 33-й мінуце адкрыў лік. У другой палавіне сустрэчы яго партнёр па камандзе Азер Аліеў падвоіў перавагу самарцаў, а затым Рыфат Жэмалетдзінаў скараціў разрыў, устанавіўшы канчатковы рэзультат - 2:1 на карысць гасцей. У канцы лютага 2018 года "Крылам Саветаў", якія вядуць барацьбу за вяртанне ў прэм'ер-лігу, трэба будзе паспрачацца за выхад у паўфінал з дзеючым чэмпіёнам Расіі маскоўскім "Спартаком". Масквічы ў 1/8 фіналу разграмілі ў сябе дома "Спартак" з Нальчыка з лікам 5:2.

Пермскі "Амкар", за які гуляюць беларусы Міхаіл Сівакоў і Сяргей Балановіч, прабіўся ў 1/4 фіналу, адолеўшы на выездзе "Растоў" у серыі пасляматчавых пенальці - 10:9 (асноўны час і авертайм - 1:1). Абодва беларускія легіянеры паспяхова прабілі свае пенальці. Беларускі легіянер растаўчан Цімафей Калачоў не выходзіў на поле з-за траўмы. У чвэрцьфінале "Амкар" сустрэнецца з курскім "Авангардам". Таксама пасля серыі пенальці поспеху дабіўся "Тосна" з беларусам Аляксандрам Карніцкім у складзе. Дэбютанты прэм'ер-лігі абыгралі ў Санкт-Пецярбургу томскую "Том" - 6:5 (0:0). У барацьбе за выхад у паўфінал футбалісты "Тосна" згуляюць з уладзівастоцкім "Лучом-Энергіяй". Яшчэ адзін далёкаўсходні клуб СКА-Хабараўск у 1/4 фіналу сустрэнецца з яраслаўскім "Шыннікам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі