Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 чэрвеня 2019, 12:24

Беларусь павялічыла прадстаўніцтва ў камітэтах УЕФА

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выканкам Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) па выніках пасяджэння зацвердзіў новыя склады камітэтаў і груп на 2019-2023 гады. Прадстаўніцтва Беларусі ў параўнанні з папярэднім перыядам работы павялічылася з трох да пяці чалавек, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

У камітэт юнацкага і аматарскага футбола УЕФА ўключаны старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў. Першы намеснік старшыні федэрацыі Юрый Вяргейчык увайшоў у камітэт УЕФА "Хет-трык", дырэктар міжнародна-прававога дэпартамента АБФФ Сяргей Ільіч - у камітэт па статусе і трансферах ігракоў, агентах ігракоў і матчавых агентах. Тэхнічны дырэктар АБФФ Дзмітрый Касянок уключаны ў камітэт па развіцці і тэхнічнай дапамозе УЕФА, а намеснік дырэктара міжнародна-прававога дэпартамента Святлана Грынкевіч - у камітэт па жаночым футболе УЕФА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі