Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 мая 2017, 12:37

Беларус Юрый Рыбак заваяваў тытул чэмпіёна Еўропы па самба

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Юрый Рыбак заваяваў тытул чэмпіёна Еўропы па самба. Турнір завяршыўся ў мінскім Палацы спорту, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вагавой катэгорыі звыш 100 кг ён быў мацнейшы за расіяніна Аслана Камбіева. Сярэбраная ўзнагарода на рахунку яшчэ аднаго прадстаўніка гаспадароў спаборніцтваў Цімафея Емяльянава, які ў фінале вагавой катэгорыі да 82 кг уступіў Алі Куржаву.

У спаборніцтвах у жанчын беларуска Хрысціна Казаной (56 кг) не змагла знайсці контраргументаў у вырашальным паядынку з Настассяй Валавой з Расіі і заняла другое месца на чэмпіянаце Еўропы. Яе сяброўка па зборнай Анжэла Жылінская (68 кг) заняла трэцяе месца на турніры.

У баявым самба на дамашнім чэмпіянаце Еўропы на рахунку беларусаў два медалі. Уладзімір Сутоцкі ўзняўся на другую прыступку п'едэстала гонару ў катэгорыі да 90 кг, а Ілья Бубнаў (68 кг) заняў трэцяе месца. Раней залатыя медалі мінскага чэмпіянату Еўропы ў беларускай камандзе заваявалі Аляксандр Кокша (68 кг) і Таццяна Мацко (64 кг).

У медальным заліку на кантынентальным форуме ў Мінску ўпэўненую перамогу атрымалі самбісты з Расіі, заваяваўшы восем медалёў (5 залатых, 1 сярэбраны і 2 бронзавыя), другое месца ў каманды Беларусі (2+1+4), трэцяе - у зборнай Грузіі (1+2+4). У баявым самба расіяне заваявалі дзевяць залатых медалёў, другое месца занялі ўкраінцы (4 сярэбраныя і 1 бронзавы), трэцяе - у беларусаў (2 сярэбраныя і 3 бронзавыя). У заліку сярод жанчын беларуская каманда заняла трэцяе месца (1 залатая, 2 сярэбраныя і 4 бронзавыя ўзнагароды).

У Палацы спорту ў Мінску разыграна 27 камплектаў узнагарод: у 9 вагавых катэгорыях у мужчын і ў 9 - у жанчын у спартыўным самба, а таксама ў 9 вагавых катэгорыях у баявым самба.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Еўрапейская і Беларуская федэрацыі самба, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму, Мінгарвыканкам, НАК і Міжнародная федэрацыя самба.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі