Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 чэрвеня 2017, 18:36

Беларус Яўген Кармільчык выйшаў у паўфінал і гарантаваў сабе медаль ЧЕ па боксе

21 чэрвеня, Мінск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. Беларус Яўген Кармільчык выйшаў у паўфінал чэмпіянату Еўропы па боксе ў Харкаве і гарантаваў сабе медаль спаборніцтваў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чацвёрты дзень турніру беларускі спартсмен (вагавая катэгорыя - 49 кг) выйграў паядынак у армяніна Артура Аванесяна раздзельным рашэннем суддзяў і забяспечыў сабе ліцэнзію на чэмпіянат свету па боксе ў Гамбургу. Сёння ў апошнім раўндзе схваткі Яўген Кармільчык накаўтаваў атлета з Турцыі Мухамета Унлу і выйшаў у паўфінал чэмпіянату. Такім чынам беларус пры любым выніку паядынку ў 1/2 фіналу гарантаваў сабе ўзнагароду. Згодна з правіламі спаборніцтваў, паядынак за трэцяе месца не праводзіцца, абодва атлеты атрымліваюць бронзавыя ўзнагароды.

Таксама за медалі ў рынгу сёння паспрачаюцца беларускія баксёры Уладзіслаў Смяглікаў (91 кг), які правядзе схватку з атлетам з Нідэрландаў Роем Корвінгам, і Міхаіл Даўгалевец (81 кг), ён сустрэнецца з харватам Дамірам Планцічам.

Чэмпіянат Еўропы па боксе ў Харкаве завершыцца 24 чэрвеня. За права ступіць на п'едэстал гонару змагаюцца амаль 200 атлетаў з 40 краін. Сусветнае першынство пройдзе з 25 жніўня па 3 верасня ў нямецкім Гамбургу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі