Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 кастрычніка 2018, 16:51

Беларус Ягор Герасімаў выйшаў у другі раўнд тэніснага Кубка Крамля

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў паспяхова стартаваў у розыгрышы Кубка Крамля, які праходзіць у Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў напружаным трохсэтавым паядынку 1/16 фіналу Ягор Герасімаў, які займае 217-е месца ў рэйтынгу АТР, адолеў 39-ю ракетку планеты Даміра Джумхура з Босніі і Герцагавіны - 6:1, 6:7 (5:7), 6:2. Матч доўжыўся 1 гадзіну 45 мінут. У 1/8 фіналу сапернікам беларуса будзе пераможца сустрэчы паміж французскім тэнісістам Пэрам Бенуа (57-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і Мішам Зверавым (71).

У мужчынскім парным разрадзе беларуска-аўстрыйскі тандэм Максім Мірны / Філіп Освальд у першым крузе згуляе з французскім дуэтам Х'юга Ніс / Пэр Бенуа.

У спаборніцтвах жаночых пар беларуска Лідзія Марозава і Моніка Адамчак з Аўстраліі сустрэнуцца з аўстралійска-расійскім тандэмам Айла Тамлянавіч / Яўгенія Родзіна.

На турніры ў Люксембургу яшчэ адна беларуская тэнісістка Вера Лапко (62) паспяхова правяла два стартавыя матчы. У 1/16 фіналу адзіночнага разраду яна абыграла немку Карыну Вітхефт (100), а ў дуэце з Мэндзі Мінелай з Люксембурга перамагла румына-швейцарскі тандэм Ірына Марыя Барэ / Ксенія Нол.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі