Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 ліпеня 2018, 15:15

Беларус Іван Маеўскі дапамог "Астане" перамагчы на старце кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў правялі першыя матчы 2-га раўнда Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Футбалісты казахстанскай "Астаны" прымалі на сваім полі дацкі "Мідт'юлан" і вырвалі перамогу за некалькі секунд да фінальнага свістка, забіўшы гол на 5-й кампенсаванай мінуце другога тайма - 2:1. Беларускі паўабаронца "Астаны" Іван Маеўскі правёў на полі ўвесь матч. Малдаўскі "Шэрыф" з Ціраспаля, у складзе якога гуляе беларус Юрый Кендыш, уступіў у Скоп'і македонскаму клубу "Шкендзія" з мінімальным лікам 0:1. Славацкі "Спартак" з Трнавы на чале з былым трэнерам брэсцкага "Дынама" Радаславам Латалам упэўнена перайграў у Варшаве польскую "Легію" - 2:0.

Харвацкае "Дынама" ў Заграбе разграміла ізраільскі "Хапаэль" (Беэр-Шэва) з вынікам 5:0, у Бялградзе сербская "Црвена Зорка" была мацнейшая за літоўскую "Судуву" - 3:0, грэчаскі ПАОК у Салоніках перайграў гасцей з швейцарскага "Базеля" з лікам 2:1, румынскі "Клуж" уступіў на сваім полі шведскаму "Мальмэ" 0:1.

Сёння адбудуцца яшчэ 5 матчаў 2-га круга кваліфікацыі ЛЧ. Барысаўскі БАТЭ прыме ў сябе дома фінскі ХІК з Хельсінкі, у Шкодэры албанскі "Кукесі" згуляе з азербайджанскім "Карабахам" з Агдама, у балгарскім Разградзе мясцовы "Лудагорац" сустрэнецца з венгерскім "Відзі", у Амстэрдаме галандскі "Аякс" будзе сапернічаць з аўстрыйскім "Штурмам" з Граца, а ў Глазга шатландскі "Селтык" прыме нарвежскі "Русенборг".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі