Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 снежня 2016, 13:35

Беларус Ілья Шымановіч заняў 8-е месца на ЧС па плаванні і ўстанавіў нацыянальны рэкорд

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Ілья Шымановіч заняў восьмае месца на чэмпіянаце свету па плаванні ў 25-метровым басейне, які праходзіць у канадскім Уінсары, і ўстанавіў нацыянальны рэкорд на дыстанцыі 100 м брасам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным заплыве, у якім разыгрываліся медалі, Ілья Шымановіч не змог дацягнуцца да п'едэстала, але абнавіў нацыянальны рэкорд. Новы лепшы час беларускіх плыўцоў на дыстанцыі 100 м брасам - 57,28 сек. Пераможца заплыву Марка Кох з Германіі пераадолеў дыстанцыю за 56,77 сек. Другім завяршыў выступленне расіянін Уладзімір Марозаў - 57,00 сек. Бронзавым прызёрам стаў Фабіа Скацолі з Італіі - 57,04 сек.

У фінале змешанай эстафеты 4х50 м вольным стылем беларусы Антон Латкін, Арцём Мачэкін, Юлія Хітрая і Аляксандра Герасіменя занялі шостае месца - 1 мін 31,32 сек. Званне чэмпіёнаў свету заваявала каманда Расіі - 1 мін 29,73 сек.

Лідары мужчынскай зборнай Беларусі Павел Санковіч і Яўген Цуркін не прабіліся ў фінал на дыстанцыі 100 м батэрфляем, паказаўшы ў папярэднім заплыве 10-ы і 14-ы рэзультаты адпаведна.

Чэмпіянат свету па плаванні ў 25-метровым басейне ў канадскім Уінсары завершыцца 11 снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі