Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь і Латвія прымуць чэмпіянат свету па хакеі ў 2021 годзе

Спорт 19.05.2017 | 14:46

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Латвія прымуць чэмпіянат свету па хакеі ў 2021 годзе. Аб гэтым стала вядома сёння па выніках галасавання ў ходзе кангрэса Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ), які праходзіць у Кёльне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Галасаванне па выбары месца правядзення сусветнага форуму ў 2021 годзе ў атэлі Hyatt Regency Cologne было тайным. За сумесную заяўку Мінска і Рыгі на кангрэсе ІІХФ было пададзена 55 галасоў, за заяўку Фінляндыі - 52.

Беларусь і Латвія падалі сумесную заяўку на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі ў студзені бягучага года.

У Латвіі чэмпіянат упершыню праводзіўся ў 2006 годзе. Беларусь станавілася гаспадыняй сусветнага форуму ў 2014 годзе. Вырашальны паядынак, у якім зборная Расіі перамагла Фінляндыю з лікам 5:2, адбыўся на "Мінск-Арэне", якая ўмяшчае 15 086 гледачоў. Плануецца, што фінал і паўфінальныя матчы чэмпіянату свету 2021 года пройдуць у Мінску.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандаль у святочныя дні Магазінам Мінска з 15 снежня па 15 студзеня рэкамендавана працаваць без закрыцця на рамонт і санітарны дзень.