Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 сакавіка 2018, 09:01

Беларус Дзмітрый Лобан стаў сярэбраным прызёрам Паралімпійскіх гульняў у Пхёнчхане ў лыжным спрынце

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Дзмітрый Лобан стаў сярэбраным прызёрам Паралімпійскіх гульняў у Пхёнчхане ў лыжным спрынце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінале дыстанцыю на 1,1 км для спартсменаў з парушэннем апорна-рухальнага апарату ён пераадолеў за 3 мін 31,4 сек. У фінішным створы толькі па выніках фотафінішу беларус уступіў амерыканцу Эндру Соўлу, з якім паказаў аднолькавы час. Бронзавая ўзнагарода ў другога прадстаўніка ЗША Даніэля Кносена.

Для Дзмітрыя Лобана гэта ўжо другая сярэбраная ўзнагарода Паралімпіяды ў Пхёнчхане. 10 сакавіка ён заняў другое месца ў біятлоне на 7,5 км.

У фінале лыжных гонак у спрынце сёння ў беларускай камандзе на зімовых Гульнях выступяць Лідзія Графеева і Святлана Саханенка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі