Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 кастрычніка 2016, 13:25

Беларусь атрымала права правядзення другіх Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь атрымала права правядзення другіх Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе. Рашэнне прынята па выніках галасавання на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК), якое праходзіць у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь атрымала такое права большасцю галасоў. У бліжэйшы час Беларусі будзе неабходна стварыць арганізацыйны камітэт і ў цесным супрацоўніцтве з адпаведнымі камісіямі ЕАК скласці планы па падрыхтоўцы спартыўнай падзеі.

Першыя Еўрапейскія гульні прайшлі з 12 па 28 чэрвеня 2015 года ў сталіцы Азербайджана. Беларускія атлеты заваявалі 43 медалі: 10 залатых, 11 сярэбраных і 22 бронзавыя. У медальным заліку зборная Беларусі заняла сёмае месца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі