Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 сакавіка 2017, 14:55

"Баварыя" пазмагаецца з "Рэалам", "Ювентус" - "Барселона" і іншыя пары 1/4 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры УЕФА сёння праходзіць жараб'ёўка чвэрцьфінальнай стадыі еўрапейскіх клубных футбольных турніраў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У барацьбе за выхад у паўфінал Лігі чэмпіёнаў дзеючы пераможца гэтых спаборніцтваў мадрыдскі "Рэал" двойчы сустрэнецца з мюнхенскай "Баварыяй", якую ўзначальвае італьянскі спецыяліст Карла Анчалоці. Футбалісты "Рэала" 33-і раз згуляюць у чвэрцьфінале галоўнага клубнага турніру Старога Свету, "Баварыі" - 27-ы.

Яшчэ адзін клуб з іспанскай сталіцы "Атлетыка" сустрэнецца з дэбютантам ЛЧ англійскім "Лестэрам". Трэці іспанскі гранд "Барселона" памераецца сіламі з чэмпіёнам Італіі турынскім "Ювентусам". Другі прадстаўнік нямецкай бундэслігі дортмундская "Барусія" згуляе з "Манака".

Першыя матчы 1/4 фіналу адбудуцца 11 і 12 красавіка, матчы ў адказ - 18 і 19 красавіка. Паўфіналы пройдуць 2-3 і 9-10 мая, вырашальны паядынак Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 3 чэрвеня на стадыёне "Міленіум" у брытанскім Кардыфе.

Пазней адбудзецца жараб'ёўка чвэрцьфінальных пар другога па рангу кантынентальнага турніру - Лігі Еўропы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі