Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 кастрычніка 2017, 09:26

БАТЭ перамог футбалістаў "Дняпра" і выйшаў на другое месца ў чэмпіянаце Беларусі

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ перамаглі магілёўскі "Днепр" з лікам 2:0 і падняліся на другое месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым тайме гасцявога паядынку 26-га тура, што адбыўся 23 кастрычніка, барысаўчане не змаглі дабіцца поспеху. Затое ў хуткім часе пасля перапынку Аляксей Рыяс адкрыў лік, а затым вызначыўся і лепшы бамбардзір цяперашняга чэмпіянату Міхаіл Гардзяйчук, на рахунку якога стала 15 мячоў. Падапечныя Аляксандра Ермаковіча набралі 57 ачкоў і абышлі мінскае "Дынама", у якога на адзін бал менш. Мінчане ў гэтым туры прымалі на сваім полі мазырскую "Славію" і змаглі дабіцца толькі нічыёй - 0:0. Лідар першынства салігорскі "Шахцёр" перайграў у гасцях футбалістаў "Віцебска" з лікам 2:1 і набраў 59 ачкоў.

Вынікі астатніх сустрэч 26-га тура:

"Крумкачы" (Мінск) - "Гарадзея" - 0:3,

"Нафтан" (Наваполацк) - "Дынама" (Брэст) - 0:4,

"Нёман" (Гродна) - "Гомель" - 3:0,

"Слуцк" - "Іслач" (Мінскі раён) - 1:3,

"Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Мінск" - 1:1.

У наступным туры сустракаюцца:

27 кастрычніка - "Шахцёр" - "Днепр".

28 кастрычніка - БАТЭ - "Нафтан", "Іслач" - "Дынама" (Мінск), "Слуцк" - "Крумкачы", "Гомель" - "Гарадзея".

29 кастрычніка - "Мінск" - "Нёман", "Славія" - "Віцебск", "Дынама" (Брэст) - "Тарпеда-БелАЗ".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі