Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 красавіка 2018, 10:43

БАТЭ і "Дынама-Брэст" перамаглі ў дамашніх паўфіналах Кубка Беларусі

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя паўфінальныя матчы розыгрышу футбольнага Кубка Беларусі завяршыліся перамогамі гаспадароў з аднолькавым лікам 2:0, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цяперашнія ўладальнікі трафея брэсцкія дынамаўцы выйгралі ў магілёўскага "Дняпра" дзякуючы галам Паўла Савіцкага і Джоэла Фамее.

Дзеючыя чэмпіёны Беларусі футбалісты БАТЭ на полі "Барысаў-Арэны" перайгралі гродзенскі "Нёман" пасля дакладных удараў Мірка Іваніча і Міхаіла Гардзейчука.

Сустрэчы ў адказ за выхад у фінал адбудуцца 2 мая ў Магілёве і Гродне. Вырашальны паядынак за Кубак краіны пройдзе 19 мая на магілёўскім стадыёне "Спартак".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі