Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 верасня 2017, 09:03

Баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" набыў амерыканскага абаронцу Дэвана Садлера

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" і Дэван Садлер дамовіліся аб супрацоўніцтве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе "драконаў".

Амерыканцу 26 гадоў, чатыры гады ён правёў у Дэлавэрскім універсітэце, выступаючы за баскетбольную каманду ў NCAA (Нацыянальнай асацыяцыі студэнцкага спорту). Дэван Садлер з'яўляецца рэкардсменам універсітэцкай каманды па набраных ачках (2222) за ўсю гісторыю Дэлавэра.

Сваю прафесійную кар'еру ў Еўропе Дэван Садлер пачаў у Італіі, затым гуляў за Харватыю і Венгрыю. У сезоне 2016/2017 амерыканец процістаяў "драконам" у складзе венгерскага "Керменда". Тады абаронца набраў 8 ачкоў, зрабіў 3 падборы і 3 перадачы, а яго каманда атрымала перамогу ў матчы Кубка ФІБА (74:90).

Амерыканец прыляцеў ужо ў Мінск і рыхтуецца да кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў разам з камандай. Ён будзе выступаць пад першым нумарам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі