Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 кастрычніка 2016, 12:55

Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" выйшлі ў лідары групы J Кубка ФІБА

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" атрымалі другую перамогу ў розыгрышы Кубка ФІБА-Еўропа і ўзначалілі турнірную табліцу групы J, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

26 кастрычніка ў гасцявым паядынку супраць чэшскага "Пардубіцэ" чэмпіёны Беларусі спачатку ўступалі гаспадарам, але потым дагналі сапернікаў і ў рашаючыя моманты ў канцоўцы гульні змаглі дабіцца поспеху - 80:75 (14:20, 25:20, 20:26, 21:9). Самым рэзультатыўным у складзе мінчан стаў чарнагорскі легіянер Неманья Мілошавіч, які набраў 18 ачкоў. У першы гульнявы дзень Кубка ФІБА падапечныя Ігара Грышчука абыгралі на сваёй пляцоўцы літоўскі "Шаўляй" з лікам 86:71. Літоўская каманда 26 кастрычніка пацярпела другое паражэнне запар, уступіўшы ў сябе дома кіпрскаму АПАЭЛу - 75:84.

Становішча каманд пасля двух тураў: "Цмокі-Мiнск" - 4 ачкі, АПАЭЛ - 3, "Пардубіцэ" - 3, "Шаўляй" - 2.

Свой наступны еўракубкавы матч мінскія "драконы" правядуць 2 лістапада ў Нікасіі супраць АПАЭЛа.

Да візіту на Кіпр у "Цмокаў" чакаецца выезд у Казань, дзе 30 кастрычніка яны правядуць чацвёртую сустрэчу ў Адзінай лізе ВТБ з лідарам турніру УНІКСам. Цяпер у актыве казанцаў 4 вікторыі ў 4 гульнях. Мінчане стартавалі з паражэння ў сябе дома ад піцерскага "Зеніта" (58:71), а потым таксама на сваёй арэне перайгралі саратаўскі "Аўтадар" (89:83) і талінскі "Калеў" (88:81).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі