Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 студзеня 2017, 09:43

Баскетбалісты "Цмокi-Мiнск" прайгралі ў 4-м туры другога этапу Кубка ФІБА-Еўропа

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокi-Мiнск" атрымалі трэцяе паражэнне запар на другім групавым этапе розыгрышу Кубка ФІБА-Еўропа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавым паядынку другога круга спаборніцтваў у групе N на пляцоўцы ізраільскага клуба "Бней Герцлія" мінчане ўвесь час былі ў ролі даганяючых і ў выніку ўступілі з лікам 77:88 (18:21, 17:22, 20:18, 22:27). У складзе прайграўшых самым рэзультатыўным стаў Джорджэ Гагіч, які набраў 21 ачко. Да гэтага каманда Ігара Грышчука абыграла ізраільцян у Мінску - 89:76, а потым двойчы прайграла ў гасцях - венгерскаму "Керменду" з лікам 74:90 і французскаму "Нантэру" - 85:94. Два заключныя матчы "драконы" правядуць на сваёй пляцоўцы: 18 студзеня з "Кермендам" і 25 студзеня з "Нантерам". Напярэдадні венгерская каманда перамагла ў сябе дома французскі клуб з лікам 91:74.

Турнірнае становішча пасля чатырох гульнявых дзён: "Нантэр" - 7 ачкоў, "Керменд" - 7, "Цмокi-Мiнск" - 5, "Бней Герцлія" - 5.

Пасля завяршэння другога групавога этапу Кубка ФІБА-Еўропа ў 1/8 фіналу трапяць пераможцы шасці груп, а таксама дзве лепшыя каманды з заняўшых другія месцы. Да іх далучацца і 8 клубаў, якія выбылі з розыгрышу Лігі чэмпіёнаў. Сустрэчы 1/8 фіналу адбудуцца 8 і 22 лютага, чвэрцьфіналы намечаны на 8 і 15 сакавіка, паўфіналы пройдуць 29 сакавіка і 5 красавіка вырашальныя паядынкі адбудуцца 19 і 26 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі