Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 верасня 2016, 11:08

Баскетбалісты "Цмокi-Мiнск" пераможна стартавалі ў Лізе чэмпіёнаў

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокi-Мiнск" пераможна стартавалі ў кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў, абыграўшы ў Самакаве балгарскі клуб "Рыльскі" з лікам 72:58 (15:14, 17:9, 15:20, 25:15), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першая чвэрць сустрэчы прайшла ў роўнай барацьбе, а ў другой дзесяцімінутцы чэмпіёны Беларусі змаглі навязаць сапернікам сваю гульню і пайшлі на перапынак з перавагай 9 ачкоў - 32:23. У трэцяй чвэрці гаспадары змаглі крыху скараціць разрыў у ліку, але ў заключным перыядзе падапечныя Ігара Грышчука зноў узялі руль кіравання ў свае рукі і ў выніку дабіліся перамогі з розніцай 14 ачкоў. У складзе пераможцаў самым рэзультатыўным стаў навабранец клуба амерыканскі легіянер Дру Джойс, які набраў 13 балаў.

Гульня ў адказ адбудзецца ў Мінску 29 верасня. Пераможца двухраўндавай дуэлі выйдзе ў другі кваліфікацыйны раўнд, дзе сустрэнецца з ізраільскім клубам "Нагарыя".

Калі мінскім "драконам" удасца паспяхова прайсці другі круг кваліфікацыі, то яны трапяць у групу А асноўнага турніру, дзе іх сапернікамі будуць турэцкі "Банвіт", нямецкі "Скайлайнерс", грэчаскі "Арыс", чэшскі "Німбурк", славенскі "Хеліяс", французскі "Манака" і яшчэ адзін з клубаў, які пераадолее кваліфікацыйныя бар'еры. Няўдачнікі першага і другога кваліфікацыйных раўндаў Лігі чэмпіёнаў прадоўжаць міжнародны сезон у розыгрышы Еўракубка ФІБА. Па выніках асноўнага этапу Лігі чэмпіёнаў, які завершыцца ў лютым 2017 года, у чвэрцьфінал выйдуць па дзве лепшыя каманды з чатырох папярэдніх груп. Трыумфатары згуляюць у "Фінале чатырох" першага ў гісторыі розыгрышу баскетбольнай Лігі чэмпіёнаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі