Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 лістапада 2017, 09:02

Баскетбалісты "Цмокi-Мiнск" перамаглі "Бней Герцлію" ў Кубку ФІБА-Еўропа

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскія "Цмокi" атрымалі перамогу ў дамашнім матчы Кубка ФІБА-Еўропа над ізраільскім клубам "Бней Герцлія", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На пляцоўцы мінскага Палаца спорту мінчане ўпэўнена правялі перадапошнюю сустрэчу ў групе F і выйгралі з лікам 83:65 (25:16, 16:19, 22:14, 20:16). Самым рэзультатыўным у складзе пераможцаў стаў Дэвід Кравіш, які набраў 18 ачкоў. Заключны паядынак першага групавога этапу кантынентальнага турніру "драконы" правядуць на сваёй арэне супраць венгерскай "Альбы", якая напярэдадні разграміла ў гасцях бельгійскі клуб "Шарлеруа" - 74:52. Становішча каманд пасля 5 тураў: "Шарлеруа" - 8 ачкоў, "Альба" - 8, "Цмокi-Мiнск" - 8, "Бней Герцлія" - 6. У наступны раўнд выйдуць па дзве лепшыя каманды з 8 папярэдніх груп.

Перад заключнай сустрэчай Кубка ФІБА-Еўропа чэмпіёны Беларусі правядуць дзве сустрэчы ў Адзінай лізе ВТБ: 19 лістапада дома з саратаўскім "Аўтадорам" і 2 снежня ў Краснадары з клубам "Лакаматыў-Кубань".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі