Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 снежня 2017, 14:44

Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" атрымалі чацвёртую перамогу ў Адзінай лізе ВТБ

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскія "Цмокі" перамаглі баскетбалістаў талінскага "Калева" з лікам 87:84 у дамашнім паядынку Адзінай лігі ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На працягу амаль усёй сустрэчы на пляцоўцы мінскага "Фалькон Клуба" чэмпіёны Беларусі валодалі ініцыятывай і толькі ў заключнай чвэрці дазволілі гасцям ненадоўга выйсці наперад. Аднак у канцы нервы былі мацнейшыя ў мінчан, у выніку яны выйгралі з рэзультатам 87:84 (19:18, 25:19, 20:22, 23:25). Самым рэзультатыўным у складзе пераможцаў стаў Аляксандр Кудраўцаў, які набраў 23 ачкі.

Гэта чацвёртая вікторыя падапечных Аляксандра Круцікава ў дзевяці матчах рэгулярнага чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ, і цяпер яны займаюць 6-е месца сярод 13 удзельнікаў турніру. Лідзіруе дзеючы пераможца маскоўскі ЦСКА, які атрымаў сваю дзявятую перамогу ў дзевяці гульнях, адолеўшы ў Казані мясцовы УНІКС з лікам 88:75. Па сем выйгрышаў у краснадарскага клуба "Лакаматыў-Кубань" і піцерскага "Зеніта", якія правялі па восем сустрэч.

Свой наступны матч банкаўскага турніру мінскія "цмокі" правядуць 7 студзеня 2018 года на паркеце "Мінск-Арэны" супраць "Зеніта".

Перад гэтым "Цмокі" 20 снежня таксама ў сябе дома згуляюць з дацкім клубам "Бакен Беарз" у стартавым паядынку другога групавога этапу розыгрышу Кубка ФІБА-Еўропа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі